Усе навіны

Джанлуіджы Буфон: «Для мяне Касільяс найлепшы брамнік усіх часоў»

18 жніўня, 21:55

Былы італьянскі брамнік Джанлуіджы Буфон падзяліўся меркаваннем па ацэнцы сваёй гульні іншымі людзьмі і назваў найлепшага, на яго думку, галкіпера ў гісторыі.

«Я дзякую людзям, якія лічаць мяне найлепшым брамнікам усіх часоў, але гэта не так. Яны думаюць так, бо я доўга пратрымаўся.

Але для мяне найлепшы брамнік усіх часоў родам з Іспаніі – Ікер Касільяс гуляў за самы вялікі клуб Еўропы і выйграваў усё як у клубе, так і за зборную», – заявіў Буфон.

Буфон завяршыў кар'еру гульца ў 45 гадоў.