Усе навіны

«Краснадар» купіў у «Брагі» бразільца Тормэна, раней Фансека заклікаў партугальцаў не прадаваць гульцоў у РФ

19 жніўня, 14:42

«Краснадар» аб'явіў аб трансферы абаронцы «Брагі» Вітара Тормэна.

Бразілец падпісаў кантракт на 4 сезоны – да чэрвеня 2027 года.

Па дадзеных Трансфермаркта, сума трансферу склала 2 мільёны эўра.

Нагадаем, што раней экс-трэнер «Брагі» і «Бенфікі» Паўлу Фансека заклікаў партугальскія клубы не прадаваць гульцоў у Расію.