Усе навіны

Бепе Маротта: «Алексіс Санчэс выразна заявіў нам пра жаданне вярнуцца ў «Інтэр»

21 жніўня, 16:57

Генеральны дырэктар «Інтэра» Бепе Маротта пракаментаваў чуткі пра магчымае вяртанне Алексіса Санчэса.

«Хаакін Карэа хоча мець больш прасторы, і так, Санчэс зацікаўлены ў вяртанні да нас. Алексіс выразна заявіў нам пра жаданне вярнуцца ў «Інтэра», гэта праўда», – сказаў Маротта.

Нагадаем, чылійскі нападаючы выступаў за «Інтэр» з 2019-га па 2022 год, пасля чаго на правах свабоднага агента перайшоў у «Марсель».

Зараз у «Інтэры» на пазіцыі цэнтрфорварда гуляюць Лаўтара Марцінес, Марка Арнаўтавіч, Маркус Цюрам і Хаакін Карэа. Гэтым летам «нерадзуры» спрабавалі набыць Джанлуку Скамакку і вярнуць Ромэлу Лукаку, але гэта трансферы сарваліся.