Усе навіны

Галявы пас Клімовіча дапамог «Д'яшд'ёру» перамагчы «Кішварду»

26 жніўня, 21:21

«Д'яшд'ёр» беларускага паўабаронцы і падпісанта за рэжым Уладзіслава Клімовіча падолеў «Кішварду» ў хатняй гульні 5-га тура чэмпіянату Вугоршчыны (2:0).

Клімовіч выйшаў у стартавым складзе, і аддаў галявую перадачу пры першым узяцці брамы і быў заменены на 62-й хвіліне.

Каманда беларуса лідзіруе ў турнірнай табліцы, маючы ў актыве 10 ачкоў.