Усе навіны

Люк дэ Ёнг забіў у 5 запар еўракубкавых матчах і пабіў клубны рэкорд ПСВ

31 жніўня, 10:06

ПСВ разгромна перамог «Рэйнджэрс» (5:1) і выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Адзін з галоў энйдхавенцаў забіў капітан каманды Люк дэ Ёнг. Ён галавой пераправіў мяч у вароты пасля флангавай падачы са штрафнога ў выкананні Джоі Вермана.

Дзякуючы ўчорашняму голу ў вароты «Рэйнджэрс» дэ Ёнг абнавіў рэкорд ПСВ па галявой серыі ў еўракубках. 33-гадовы форвард вызначыўся ў 5 еўракубкавых матчах запар.

Гэтая серыя пачалася яшчэ ў лютым, калі ПСВ дома перамог «Севілью» (2:0), але гэтага не хапіла для праходу ў наступную стадыю плэй-оф Лігі Еўропы (2:3 па суме двух матчаў на карысць андалусійцаў).

Пасля таго капітан ПСВ забіваў у кожным з чатырох матчаў кваліфікацыі ЛЧ – тры галы ў супрацьстаянні з аўстрыйскім «Штурмам» і па галу ў матчах супраць «Рэйнджэрс».