Усе навіны

Клаўдзіа Раньеры: «Не пагадзіўся б працаваць у Саудаўскай Аравіі. Мае матывы не звязаныя з грашыма»

31 жніўня, 10:31

Галоўны трэнер «Кальяры» Клаўдзіа Раньеры працягвае трэніраваць не дзеля ўзбагачэння.

«Я б хацеў завяршыць кар'еру ў «Кальяры», але магу прыняць і іншы выклік, калі мной зацікавіцца нейкая нацыянальная каманда. Калі шчыра, я не пагадзіўся б працаваць у Саудаўскай Аравіі. Мае матывы не звязаныя з грашыма», – сказаў Раньеры.

Нагадаем, у мінулым сезоне 71-гадовы італьянец вярнуў «Кальяры» ў Серыю А, а перад пачаткам новага сезона заявіў, што гэтая каманда стане апошняй у яго трэнерскай кар'еры.