Усе навіны

Вейналдум перайшоў з «ПСЖ» у «Аль-Ітыфак» (Фабрыцыо Рамана)

2 верасня, 17:04

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што паўабаронца «ПСЖ» Джорджыньё Вейналдум падпісаў кантракт з «Аль-Ітыфакам».

32-гадовы нідэрландзец ужо прайшоў медагляд, пагадненне з ім разлічана на 3 гады.

Французы атрымаюць за футбаліста 10 мільёнаў еўра.

Ініцыятарам гэтага пераходу быў галоўны трэнер клуба з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі Стывен Джэрард, які жадаў, каб Вейналдум гуляў у пары з Джорданам Хендэрсанам у цэнтры поля.

Мінулы сезон Вейналдум правёў у «Роме» на правах арэнды. Амаль адразу пасля трансферу футбаліст зламаў вялікаберцовую костку на трэніроўцы, з-за чаго адыграў усяго 1094 хвіліны за 9 месяцаў.