Усе навіны

Фергюсан – чацвёрты гулец у гісторыі АПЛ, якому ўдалося вызначыцца хет-трыкам ва ўзросце 18 гадоў або маладзей

2 верасня, 21:35

«Брайтан» перамог «Ньюкасл» у матчы 4-га тура чэмпіянату Англіі з лікам 3:1.

Усе тры галы каманды Раберта Дэ Дзербі на ліку 18-гадовага ірландца Эвана Фергюсана, які забіваў на 27-й, 65-й і 70-й хвілінах.

Увогуле гэта чацвёрты мяч футбаліста ў гэтым сезоне, да гэтага ён адзначаўся голам у вароты «Лутона» ў першым туры (4:1).

Эван усяго чацвёрты гулец у гісторыі АПЛ, які зрабіў хет-трык ва ўзросце 18 гадоў або маладзей пасля Крыса Барта-Уільямса, Робі Фаулера і Майкла Оўэна (3 разы).