Усе навіны

Заснавальніца іспанскай дабрачыннай арганізацыі заклікае «Хетафе» адмовіцца ад паслуг Грынвуда

3 верасня, 15:22

Ана Бэла Эстэвес, заснавальніца іспанскай дабрачыннай арганізацыі Ana Bella Foundation, заклікае «Хетафе» адмовіцца ад паслуг Мэйсана Грынвуда.

«Клуб падае жудасны прыклад. Кіраўніцтва ні ў якім разе не павінна было наймаць Грынвуда і павінна неадкладна адмяніць сваё рашэнне.

Няма ніякіх апраўданняў нейтральнай пазіцыі ў дачыненні да гвалту над жанчынамі, вы павінны несці маральную адказнасць», – сказала Эставес.

Нагадаем, у пачатку лютага паліцыя Манчэстэра зняла з футбаліста ўсе абвінавачанні па справе пра магчымае згвалтаванне, нападзенне і пагрозы забойствам у дачыненні да сваёй дзяўчыны.