Все новости

«Баер» падоўжыў кантракт з Тапсаба

4 верасня, 11:05

«Баер» падоўжыў кантракт з цэнтральным абаронцам Эдмандом Тапсаба, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Новае пагадненне разлічана да 30 чэрвеня 2028 года. Папярэдні кантракт быў разлічаны да 2026 года.

24-гадовы футбаліст з Буркіна-Фасо ў бягучым правёў 4 матчы за «Баер» і забіў 1 гол. Усяго ён адгуляў у 141 матчы за «Баер» (6 галоў, 2 асісты).

Transfermarkt ацэньвае гульца ў 30 мільёнаў эўра. Тапсабо гуляе за каманду з 2020 года, калі перайшоў з «Віторыі Гімарайнш».