Усе навіны

Андрэй Кудравец: «Да мяне была цікавасць з боку «Арыса» і «Каньяспoра», але клубы не дамовіліся»

4 верасня, 14:10

Галкіпер БАТЭ Андрэй Кудравец расказаў аб цікавасці з боку «Арыса» і «Каньяспара». Раней футбаліст падпісаў доўгатэрміновы кантракт з маскоўскім «Дынама».

– Не так даўно было заключана пагадненне аб пераходзе ў маскоўскае «Дынама». Ці былі іншыя варыянты працягу кар'еры? У прыватнасці, згадваўся кіпрскі «Арыс».

– Так, была да мяне цікавасць з боку «Арыса», але канкрэтыкі як такой асабліва не было. Быў варыянт з «Каньяспoрам», але кіраўнікі клубаў не змаглі дамовіцца. І была канкрэтная прапанова ад «Дынама».

Клубы дамовіліся, пераход адбыўся.

– Лічка распавёў, што ў яго ёсць чатыры паўнавартасныя галкіпера. Таксама ён сказаў, што чакае цябе на зборы каманды зімой. Пры гэтым у «бела-блакітных» ёсць опцыя, якая дазваляе забраць цябе з арэнды ў БАТЭ ўжо ў верасні.

– Сапраўды, такая опцыя ёсць. Прымаць рашэнне будзе трэнерскі штаб. На дадзены момант я гулец БАТЭ і буду аддаваць усе сілы, каб прынесці карысць клубу, – сказаў Кудравец.