Усе навіны

Індзагі працягнуў кантракт з «Інтэрам»

5 верасня, 14:14

«Інтэр» абвясціў аб падаўжэнні кантракту з галоўным трэнерам каманды Сімонэ Індзагі.

Новае пагадненне з 47-гадовым італьянцам разлічана да 2025 года, папярэдняе заканчвалася пасля завяршэння сезона 2023/24.

Італьянскі спецыяліст трэніруе «Інтэр» з лета 2021 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда выйшла ў фінал Лігі чэмпіёнаў, выйграла па два Кубкі і Суперкубка Італіі. У мінулым сезоне «нерадзуры» фінішавалі трэцімі ў Серыі А.

У сезоне 2023/24 «Інтэр» на чале з Індзагі стартаваў у Серыі А з трох перамог з агульным лікам 8:0, каманда ўзначальвае турнірную табліцу.