Усе навіны

Хаўер Тебас: «Падпісанне вялікіх гульцоў не робіць чэмпіянат Саудаўскай Аравіі вялікім»

8 верасня, 11:55

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тебас падзяліўся меркаваннем пра шлях развіцця саудаўскай лігі.

«Цяпер шмат гавораць пра чэмпіянат Саудаўскай Аравіі. Я думаю, што такі шлях няправільны, бо падпісанне вялікіх гульцоў не робіць лігу вялікай. Мы гэта бачылі на прыкладзе Кітая.

У іх шмат грошай, але Еўропа цудоўная дзякуючы сваім турнірам. Усё не робіцца адразу. Калі я спытаю, за якую каманду гуляе Бензема, я думаю, што ніхто не будзе ведаць, як мне адказаць.

Паглядзім, ці будуць яны працягваць купляць, але нам не трэба перажываць з-за таго, каго яны падпісалі», – сказаў Тэбас.