Усе навіны

Дэлегацыя зборнай Іспаніі страціла частку багажу ў аэрапорце Тбілісі, некаторыя гульцы вымушаны былі трэніравацца не ў сваіх буцах

8 верасня, 18:30

Зборная Іспаніі ўчора раніцай 7 верасня прыбыла ў Тбілісі на матч кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Грузіі.

Па інфармацыі Relevo, іспанская дэлегацыя страціла частку багажу ў аэрапорце грузінскай сталіцы. Адзначаецца, што ў гэтым спісе былі буцы, брамніцкія пальчаткі, абсталяванне фізіятэрапеўтаў.

Без страчаных рэчаў Іспанія правяла адну трэніроўку. Калі гульцам паведамілі пра знікненне багажу, яны ўспрынялі гэта як жарт, хаця потым некаторыя з іх трэніраваліся не ў сваёй экіпіроўцы.

Страта багажу выклікала абурэнне галоўнага трэнера іспанцаў Луіса дэ ла Фуэнтэ.

Паведамляецца, што каля гадзіны ночы 8 верасня страчаны багаж быў знойдзены і дастаўлены ў размяшчэнне іспанцаў.