Усе навіны

«МЮ» не цікавіць падпісанне вінгера Эль-Газі, якога ім прапанавалі

12 верасня, 13:07

«Манчэстэр Юнайтэд» шукае новага вінгера пасля адхілення Антані праз абвінавачванні ў збіванні і гвалце і нявызнай будучыні Джэйдана Санча.

У цяперашні час трансфернае акно зачынена, таму можна падпісаць толькі вольнага агента. «МЮ» атрымаў прапанову запрасіць вінгера Анвара Эль-Газі, які на мінулым тыдні з узаемнай згоды скасаваў кантракт з «ПСВ». У футбаліста ёсць прапановы з Саудаўскай Аравіі.

Аднак Sky Sport паведамляе, што хоць і ў «МЮ» праблемы з вінгерамі, аднак не зацікаўлены ў падпісанні Эль-Газі.

Эль-Газі пачаў дарослую кар’еру ў «Аяксе», гуляў за «Ліль», «Астан Вілу», «Эвертан». Апошні год правёў у «ПСВ» — 9 мячоў і 2 галявых у 31 матчы. Статыстыка 28-гадовага нідэрландскага правага вінгера тут.