Усе навіны

Гатуза правёў перамовы з «Ліёнам», клуб таксама разглядае іншых кандыдатаў

12 верасня, 14:12

«Ліён» правёў перамовы з Джэнара Гатуза наконт яго магчымага прызначэння галоўным трэнерам, паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Указана, што перамовы з італьянцам прайшлі станоўча, але прэзідэнт клуба Джон Текстор будзе разглядаць і іншых кандыдатаў. Рамана не пазначыў пра якіх трэнераў ідзе гаворка. Перамовы з імі адбудуцца пазней.

Іншы журналіст Джанлука Ды Марцыо раней паведамляў, што Гатуза блізкі да прызначэння.

Нагадаем, што раней «Ліён» спыніў супрацоўніцтва з Ларанам Бланам. Пасля чатырох тураў каманда ідзе апошняй у турнірнай табліцы Лігі 1.

Апошнім месцам працы Гатуза была «Валенсія». На працягу трэнерскай кар’еры ён таксама ўзначальваў «Мілан», «Напалі», «Пізу», ОФІ, «Палерма» і «Сьён».