Усе навіны

Вераці стаў гульцом «Аль-Арабі» (SPORTS ZONE)

12 верасня, 23:50

Паўабаронца «ПСЖ» Марка Вераці падпісаў кантракт з катарскім «Аль-Арабі», паведамляе SPORTS ZONE. 30-гадовы італьянец будзе выступаць пад 7-м нумарам. Прама зараз праходзіць фотасесія футбаліста. Раней паведамлялася, што «Аль-Арабі» заплаціць за Вераці 45 мільёнаў еўра. Кантракт гульца будзе разлічаны да 2026 года, а заробак складзе 30 мільёнаў еўра ў год. У канцы мінулага года Марка падоўжыў кантракт з «ПСЖ» да 2026 года, але пасля крытыкі і абраз з боку парыжскіх ультрас захацеў пакінуць клуб, за які гуляе з 2012 года. У бягучым сезоне Верраці не гуляў за «ПСЖ». Усяго ён правёў 416 матчаў за каманду (11 галоў, 61 асіст). Хаўбек выйграў 30 трафеяў з парыжанамі, у тым ліку 9 разоў стаў чэмпіёнам Францыі.