Усе навіны

Івулін пра крымінальную справу на Савіна: «Сардэчна запрашаем у клуб, маэстра. Ганаруся нашым сяброўствам»

15 верасня, 13:01

Беларускі журналіст Аляксандр Івулін падтрымаў былога расійскага футбаліста, футбольнага блогера і ўладальнік кіпрскага клуба «Красава» Яўгена Савіна. Супраць апошняга у Расіі завялі крымінальную справу «за дыскрэдытацыю расійскай арміі».

«На Савіна завялі крыміналку ў Расіі толькі за тое, што назваў вайну вайной. Сардэчна запрашаем у клуб, маэстра.

У гэтым месцы словы падтрымкі. Ганаруся нашым сяброўствам. Жэнек, ты з вялікай літары Красава!», – напісаў Івулін.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.