Усе навіны

Індзагі – пра 5:1 з «Міланам»: «Цяпер мы зрабілі адзін з крокаў, наперадзе доўгі шлях»

17 верасня, 10:00

Галоўны трэнер «Інтэра» Сімоне Індзагі пракаментаваў разгромную перамогу над «Міланам» (5:1).

«Я віншую хлопцаў з тым, як яны пачалі сезон. Задаволены, што далі заўзятарам падставу для радасці. Аднак зараз пачынаецца складаная серыя матчаў, трэба быць гатовымі.

Мы выдатна пачалі матч і захоўвалі канцэнтрацыю, забівалі ў патрэбныя моманты. У гульцоў, якія выйшлі на замену, таксама былі правільныя адносіны да справы.

«Інтэр» выйграў 4 дэрбі ў мінулым сезоне, што дазволіла нам заваяваць трафей і выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў. Цяпер мы зрабілі толькі адзін з крокаў, наперадзе доўгі шлях. Кубкі і траплянне ў фінал дапамаглі нам паверыць у сябе яшчэ больш», – сказаў Індзагі.