Усе навіны

Ліянель Месі: «Я быў адзіным чэмпіёнам свету ў складзе Аргентыны, які не атрымаў прызнання ад свайго клуба»

22 верасня, 18:11

Аргенцінскі нападаючы Ліянель Месі лічыць, што з’яўляецца адзіным гульцом, які не атрымаў прызнання ад свайго клуба пасля перамогі на ЧС-2022.

«Я быў адзіным чэмпіёнам свету ў складзе Аргентыны, які не атрымаў прызнання ад свайго клуба. Гэта можна было зразумець: з-за нас Францыя не змагла абараніць званне чэмпіёна свету.

Усё склалася не так, як я чакаў. Але для ўсяго ёсць свае прычыны. Нават калі мне там не было добра, дык ужо склалася, што я стаў чэмпіёнам свету, пакуль выступаў у Францыі», – сказаў Месі.

Нагадаем, што ў фінале ЧС-2022 Аргенціна перамагла Францыю. Тады Месі гуляў у складзе «ПСЖ».