Усе навіны

«Атлетык» паўтарыў уласны найлепшы старт сезона ў XXl стагоддзі

23 верасня, 10:12

У 6-м туры Ла Лігі «Атлетык» на выездзе абгуляў «Алавес» - 2:0. Каманда Эрнэста Вальвердэ набрала 4-ю перамогу і набрала 13 ачкоў пасля 6 тураў - гэта паўтарэнне найлепшага старту клуба ў 21 стагоддзі. У мінулым сезоне баскі таксама набралі 13 ачкоў у 6 турах, у выніку фінішавалі 8-мі ў табліцы. «Атлетык» зараз дзеліць 2-ю пазіцыю з «Барселонай» і «Жыронай», але тыя яшчэ не гулялі свае матчы 6-га тура. У 7-м туры баскі прымуць «Хетафе» 27 верасня.