Усе навіны

«Смаргоні» пагражае тэхнічнае паражэнне ў матчы з «Нафтанам»

27 верасня, 08:25

У матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі «Смаргонь» згуляла ўнічыю з «Нафтанам» (2:2). Як заўважыў betnews.by, падчас сустрэчы трэнерскі штаб «Смаргоні» парушыў рэгламент.

«Смаргонь» зрабіла 5 замен, але не выканала ўмову з пункта 4.7.1 рэгламенту. Згодна з ім, кожная каманда мае права на адну дадатковую замену (пятую), пры якой на поле можа выйсці беларускі гулец 2002 года нараджэння і маладзейшы.

«Смаргонь» выпусціла на замену Нурадзiна Ідрыса, Сяргея Усеню, Уладзіслава Шубовіча, Глеба Расадкіна і Паўла Селязнёва. Ніводны з іх не адпавядае вышэйпададзенаму крытэру.

Селязнёў, які з'явіўся на полі на 91+ хвіліне, не меў права гэтага рабіць. Нагадаем, Селязнёў стаў аўтарам галявога паса на Мацвея Дукса, калі «Смаргонь» забіла другі мяч на 5-й дабаўленай хвіліне.

Згодна з пунктам 4.14 рэгламенту, у выпадку ўдзелу ў матчы футбаліста без адпаведнага допуску і права або дыскваліфікаванага футбаліста вынік матчу анулюецца, вінаватай камандзе залічваецца паражэнне з лікам 0:3, а камандзе-сyперніцы прысуджаецца перамога з лікам 3:0.