Усе навіны

Гатуза неўзабаве можа ўзначаліць «Марсель»

27 верасня, 10:03

Былы галоўны трэнер «Мілана» і «Напалі» Джэнара Гатуза неўзабаве можа ўзначаліць «Марсель», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

45-гадовы італьянец ужо пагадзіўся на прапанову праванскага клуба і на працягу наступных 24 гадзін павінен вылецець у Францыю.

Крайнім месцам працы спецыяліста была «Валенсія», у якой ён прапрацаваў з чэрвеня 2022-га па студзень 2023-га.

Да гэтага, акрамя вышэйзгаданых каманд, трэніраваў «Сьён», «Палерма», ОФІ, «Пізу» і «Фіярэнціну». З «фіялак» Джэнара сышоў праз 3 месяцы пасля прызначэння.

Нагадаем, «Марсель» тыдзень таму пакінуў Марселіна Тораль з-за праблем з заўзятарамі. Яны нібыта пагражалі пачаць супраць іспанца і кіраўніцтва клуба «вайну», калі тыя не сыдуць у адстаўку.

Тораль сышоў 20 верасня, а Пабла Лангорыя, прэзідэнт «Марселя», праз некалькі дзён абвясціў, што вырашыў застацца ў камандзе пасля размовы з уладальнікам, хоць спачатку самаўхіліўся ад пасады.