Усе навіны

Татур пра БАТЭ: «Капскі не кантралюе клуб, як і Альшэўскі. Усё ідзе да новага кіраўніка. Дапускаю і вяртанне Багі»

3 кастрычніка, 22:40
7

Спартыўны журналіст Уладзіслаў Татур паразважаў пра стан распранальні БАТЭ і магчымы лёс верхавіны клуба.

«Упэўнены, што БАТЭ ў цяперашнім складзе – каманда жалезна пад топ-3 ці нават кантэндэр на тытул.

Не сакрэт, што селекцыяй шмат у чым займаўся Кірыл Альшэўскі, таму здымаць адказнасць з трэнерскага штаба некарэктна.

Па маёй інфармацыі, у распранальні ўсё дастаткова кепска. Няма парадку і дысцыпліны – ёсць праблемы з Арцёмам Канцавым і Дзянісам Грэчыха. Цяпер мы разумеем, чаму мінскае «Дынама» спакойна адпусціла абодвух.

Не ведаю, што адбылося з Дзмітрыем Падстрэлавым, але не ўсе футбалісты зразумелі, чаму паўабаронцу перавялі ў дубль.

Відавочна, што Андрэй Капскі не кантралюе каманду. Страчвае яе і Альшэўскі. Няма гульні, няма вынікаў. Поўны змрок.

Усе ключавыя футбольныя рашэнні Капскага-малодшага – міма. Дапусцім, прыбраць Альшэўскага зараз – добра, але ў кантэксце гэта будзе выглядаць як цырк, а ў цяперашні Барысаў ніхто з трэнераў, якія паважаюць сябе, не пойдзе – толькі тыя, каму ўжо няма чаго губляць і каму трэба чапляцца за выратаванне кар'еры.

Мяркую, усё ідзе да таго, што ў БАТЭ будзе новы кіраўнік. І так, я цалкам дапушчаю, што ў такім варыянце можа вярнуцца Аляксей Бага. Чаму не? Лагічны ход, каб адразу заваяваць сімпатыі заўзятараў, якія ў большасці сваёй з радасцю прымуць апошняга трэнера Анатоля Капскага.

Хто ж ведаў, што паспешная адстаўка Багі пасля сезона-2019 стане пачаткам канца БАТЭ пры маладым, нявопытным і наіўна паверыўшым у сабе кіраўніку», – напісаў Татур.

Паказаць яшчэ 7