Усе навіны

Карлас Алос: «У Мiнску машыны пакуль няма, хаця па кантракце магу яе атрымаць»

6 кастрычніка, 16:49

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос расказаў пра любоў да Формулы-1.

– Люблю Формулу-1, калі не заняты, заўсёды імкнуся патрапіць на Гран-пры Іспаніі. Любімы гоншчык – Фернанда Алонса. Я сам ніколі не ўдзельнічаў у гонках, але машыны люблю. У мяне электрамабіль Ford Mustang.

А вось у Мiнску машыны пакуль няма, хаця па кантракце магу яе атрымаць. Цяпер пры неабходнасці мяне ў асноўным кудысьці падвозіць кіроўца на аўтамабілі федэрацыі, – сказаў Алос.