Усе навіны

Мічэл – найлепшы трэнер Ла Лігі ў верасень

7 кастрычніка, 10:27

Галоўны трэнер «Жыроны» Мічэл прызнаны лепшым трэнерам чэмпіянату Іспаніі ў мінулым месяцы.

У верасні «Жырона» атрымала перамогі над «Лас-Пальмасам» (1:0), «Гранадай» (4:2), «Мальёркай» (5:3) і «Вільярэалам» (2:1). Адзіная параза каталонцы пацярпелі ў апошні дзень месяца, разгромна саступіўшы «Рэалу» (0:3).

Па выніку 8 тураў «Жырона» з 19 ачкамі ў актыве займае трэцяе месца ў Ла Лізе. Наперадзе – толькі «Барселона» (20) і «Рэал» (21).

Акрамя Мічэла, на ўзнагароду лепшаму трэнеру месяца таксама прэтэндавалі Хаві («Барселона») і Эрнэста Вальвердэ («Атлетык» Більбаа).

У барацьбе за прыз найлепшаму гульцу месяца перамог вінгер «Рэала Сасьедада» Такефуса Куба, які ў верасні вызначыўся чатырма галамі.