Усе навіны

УЕФА перанёс матч Ізраіль – Швейцарыя і гульні маладзёжнай зборнай Ізраіля

8 кастрычніка, 22:45

УЕФА абвясціў пра перанос найбліжэйшых міжнародных матчаў у Ізраілі.

У прыватнасці, быў перанесены матч кваліфікацыі Еўра-2024 Ізраіль – Швейцарыя. Гульня мусіла адбыцца 12 кастрычніка.

Перанесены таксама матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы U-21 Ізраіль – Эстонія і Ізраіль – Германія. Матчы мусілі адбыцца, адпаведна, 12 і 17 кастрычніка.

З 11 па 17 кастрычніка павінен быў адбыцца адборачны міні-турнір Еўра U-17 з удзелам зборных Ізраіля, Бельгіі, Гібралтара і Уэльса. Гэтыя спаборніцтвы таксама адкладзены.

УЕФА ў найбліжэйшыя дні прыме рашэнне, ці пераносіць матч адбору Еўра-2024 Косава – Ізраіль. Гэтая гульня запланавана на 15 кастрычніка.

Рашэнне па іншых міжнародных матчах з удзелам ізраільскіх каманд будзе прынята пазней.

Адзначым, што 7 кастрычніка палесцінскія баевікі ХАМАС напалі на Ізраіль. Колькасць загінуўшых дасягнула 700, больш за 2000 чалавек паранена. У краіне ўведзена ваеннае становішча.