Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Алос: «Нячаева замянілі на Клімовіча, каб была падстрахоўка, калі не прыедзе Капленка»

9 кастрычніка, 16:32

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алос распавёў пра выбар складу на матчы супраць Румыніі і Швейцарыі.

– Чаму ў апошні момант Даніла Нячаеў адсеяўся?

– У нас былі сумневы наконт таго, ці зможа Капленка ўзяць удзел у зборы. У яго была траўма галенастопу. І да апошняга мы не ведалі, будзе ён на зборы ці не. Таму мы Нячаева ў спісе замянілі на Клімовіча, каб была падстрахоўка, калі не прыедзе Капленка. Гэта больш важная пазіцыя. Тут, на жаль, мне давялося прыбраць аднаго з абаронцаў. Выбар упаў на Нячаева. Гэта чыста сістэмная замена. І вось сёння высветлілася, што Капленка не зможа паляцець з намі, у яго траўма галенастопу, а таксама ўдар быў у твар. Таму і ён гэты збор прапускае. Так што ў нас Клімовіч будзе.

– Крыху пра пачаткоўцаў. Чаму далі шанец Ягору Карпіцкаму, Дзмітрыю Барадзіну і Канстанціну Рудзенку?

– Калі казаць па варатарах... Цесляроў, як ведаеце, атрымаў сур'ёзную траўму. Прыйшлося шукаць замену ў самыя кароткія тэрміны. Выбралі Руденка, які праводзіць добры сезон. «Нёман « ідзе высока, змагаецца за прызавыя месцы. У яго ёсць і вопыт гульні ў еўракубках, ён даволі добра глядзіцца. Па Барадзіну – ён таксама мае гульнявую практыку, выступае ў чэмпіянаце Казахстана. Вырашылі выклікаць паўабаронцу, паглядзець на яго, даць шанец у нацыянальнай камандзе, нядрэнная ў яго статыстыка ў Лізе. Карпіцкі – малады талент. Пакуль быў у Беларусі ён быў сапраўдным бамбардзірам. Забіваў шмат мячоў, перайшоў у клуб РПЛ. Там, на жаль, цяпер таксама не заўсёды мае вялікую колькасць гульнявой практыкі. Але выходзіць на замены. Таксама забіў першы гол. Таму таксама хочам паглядзець на яго ў нацыянальнай камандзе, – сказаў Алос.