Усе навіны

Толькі Васілюк забіваў больш за Макася ў вароты БАТЭ

10 кастрычніка, 17:02

У матчы 24-га тура вышэйшай лігі супраць БАТЭ нападаючы «Іслачы» Аляксандр Макась рэалізаваў сёмы пенальці ў кар'еры з дзесяці выкананых. Гэта быў яго 6-ы гол у вароты БАТЭ за ўсе гады.

Тым самым Макась увайшоў у лік самых рэзультатыўных гульцоў супраць БАТЭ. Больш за яго барысаўчан засмучаў толькі лепшы бамбардзір у гісторыі вышэйшай лігі Раман Васілюк – 8 разоў. Як і Макась, па 6 мячоў у вароты БАТЭ правялі Ігар Зюлеў, Аляксандр Кліменка, Дзмітрый Камароўскі і Валерый Стрыпейкіс.