Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Падстрэлаў вырашыў, што ён такі майстар і павінен гуляць, бо ў яго такое прозвішча»

10 кастрычніка, 23:37

Агент Валерый Ісаеў падзяліўся меркаваннем аб прычынах пераводу паўабаронцы Дзмітрыя Падстрэлава ў дубль БАТЭ.

– Падстрэлаў вырашыў, што ён такі майстар, што калі вяртаецца ў Беларусь, то павінен гуляць, таму што ў яго такое прозвішча.

У трэнера іншы пункт гледжання. Трэба прызнаць, па тым, як ён выглядаў на полі – калі ты Падстрэлаў і прыязджаеш з наймацнейшай лігі, то пакажы.

Ва ўсіх матчах, якія глядзеў, калі ён выходзіў на замену, тое такое адчуванне, што яго не было на полі. Але гэта праблема не футбаліста, а трэнера: навошта ты браў такога гульца? А калі ўзяў, то пагавары да падпісання кантракту, ці будзе ён гуляць, якая матывацыя, – сказаў Ісаеў.