Усе навіны

Забойца двух шведскіх заўзятараў усё яшчэ знаходзіцца на волі, Францыя ўзмацніла кантроль на мяжы

17 кастрычніка, 09:07

Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен загадаў узмацніць кантроль на межах краіны.

Гэта звязана з тэрактам у цэнтры Бруселя, дзе перад матчам кваліфікацыі Еўра-2024 паміж Бельгіяй і Швецыяй невядомы ў аранжавай камізэльцы і пад крыкі «Алах акбар» застрэліў двух шведскіх заўзятараў і яшчэ адзін атрымаў раненні.

Па стане на сёння падазроны не затрыманы і ўсё яшчэ знаходзіцца на волі.

Адзначым, што яшчэ з мінулай пятніцы ўрад Францыі актываваў нацыянальную сістэму абвесткі пра узровень тэрарыстычнай пагрозы, якая называецца Vigipirate. Такія меры былі ўжытыя пасля забойства настаўніка сваім ранейшым вучнем у Аррасе.