Усе навіны

Дэ Лаўрэнціс пра зборныя: «Калі я заплаціў 50 млн за гульца, а ён вярнуўся траўміраваным, то яны павінны пакрыць клубу кожны дзень яго адсутнасці»

20 кастрычніка, 18:35
1

Прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс заклікаў павялічыць кампенсацыі клубам, чые гульцы атрымліваюць траўмы падчас матчаў за зборныя.

«Пачынаючы з 2013 года мы атрымалі каля 4 мільёнаў еўра кампенсацый за ўдзел нашых гульцоў у міжнародных матчах, нягледзячы на тое, што заўсёды выклікалася не менш за 10 чалавек.

Гэта нядобра. Я лічу, што ў міжнародных матчах павінны ўдзельнічаць гульцы не старэйшыя за 22 гады, каб яны атрымлівалі гульнявую практыку і былі навідавоку.

Таксама я лічу, што варта пакідаць выбар за клубам, адпускаць гульца ў зборную ці не, асабліва калі гэта таварыскі матч.

Калі я заплаціў 50 мільёнаў еўра за гульца, а ён вярнуўся траўміраваным, то яны павінны пакрыць клубу кожны дзень яго адсутнасці. Проста падумайце пра Нэймара», – сказаў Дэ Лаўрэнціс.

Падрабязна аб цяжкай траўме Нэймара можна прачытаць у гэтым матэрыяле Tribuna.com.