Усе навіны

У «Тарпеда-БелАЗ» больш за палову матчаў у сезоне скончылася ўнічыю. Такога не было ў ЧБ з пачатку 90-х

20 кастрычніка, 22:06

Хатняя нічыя з «Нёманам» у матчы 25-га тура вышэйшай лігі стала для «Тарпеда-БелАЗ» дванаццатай у цяперашнім сезоне. З 23 матчаў жодзінцы таксама выйгралі 9 і прайгралі 2.

У колькасным плане гэта не рэкорд. Напрыклад, у 2011 годзе ў «Тарпеда-БелАЗ» было 14 нічыіх з 33 матчаў. А ў мінскага «Тарпеда» у 1994 годзе было 15 нічыіх за 30 матчаў.

Але каб нічыіх было больш, чым рэзультатыўных матчаў, такое здаралася за ўсю гісторыю ЧБ толькі аднойчы – у самым першым чэмпіянаце 1992 года. Тады магілёўскае «Тарпеда» згуляла ўнічыю 8 матчаў з 15.