Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Дажджу, снягі яшчэ будзе хапаць у астатніх пяці турах Д2, і на іх усё роўна трэба браць 3 ачкі»

22 кастрычніка, 19:21
1

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў падзяліўся меркаваннем аб матчы Д2 з «Маладзечна» (0:0).

– Нам трэба разумець адну такую рэч, што вось такіх палёў, дажджу, снегу, хутчэй за ўсё, яшчэ будзе хапаць у астатніх пяці турах, і на іх усё роўна трэба браць 3 ачкі, на гэта трэба наладжвацца. Мяркуючы па табліцы і календары, нам застаецца змагацца за прамое выйсце ў вышэйшую лігу, але варта і зважаць на магчымых супернікаў у стыкавых сустрэчах.

– З чым звязана зваротная замена Міхайлава?

– Гэта ўсяго толькі тактычныя моманты, патрэбен быў гулец які дапамог бы нам наперадзе.

– Лісоўскі сёння не трапіў у заяўку.

– У яго невялікае пашкоджанне, тыдні два ён будзе адсутнічаць, – сказаў Паўлаў.