Усе навіны

Дэ Лаўрэнціс пра продаж правоў на трансляцыю Серыі А: «Гэта паражэнне італьянскага футбола, з гэтай прапановай футбол памрэ»

24 кастрычніка, 13:45

Прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаурэнціс пракаментаваў рашэнне па продажы правоў на трансляцыю матчаў Серыі А DAZN і Sky.

«Гэта паражэнне італьянскага футбола, з гэтай прапановай футбол памрэ. DAZN і Sky некампетэнтныя. Яны не падыходзяць для італьянскага футбола. Італьянскі футбол заўсёды лічыць, што яго мусяць падтрымліваць іншыя, але заўзятары з'яўляюцца абсалютным актывам футбольнага клуба. Я павінен мець прамыя адносіны з заўзятарамі, а не са Sky ці DAZN.

Акрамя таго, заключаць 5-гадовую дамову ў часы крызісу – гэта глупства. Кіно і футбол – гэта дзве рэчы, якія вельмі папулярныя: яны з'яўляюцца панацэяй ад болю паўсядзённага жыцця, але мы адклалі сваю мару на другі план.

Прадпрымальнік павінен ведаць, як вымераць вобласць рызыкі. Так, гэты варыянт зручней, але ён ніколі не дазволіць рэалізаваць каштоўнасць італьянскага футбола. Каштоўнасць італьянскага футбола ўзнікае дзякуючы інвестыцыям, а Sky і DAZN у гэтым плане нічога не робяць», – сказаў Дэ Лаурэнціс.

Пагадненне будзе дзейнічаць з 2024 па 2029 год. Ліга атрымае ад 4,5 да 5 млрд еўра.