Усе навіны

Чарльтан – найлепшы гулец у гісторыі «МЮ» па версіі FourFourTwo, Роналду па-за топ-10

25 кастрычніка, 10:24

Англійскі часопіс FourFourTwo апублікаваў свой спіс найлепшых гульцоў у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд».

На першым месцы апынуўся чэмпіён свету-1966 у складзе зборнай Англіі Бобі Чарльтан. На яго ліку 199 галоў у 606 матчах за «чырвоных д’яблаў».

На другім уладальнік «Залатога мяча» Джордж Бест – 143 галы ў 360 матчах.

На трэцім былы паўабаронца Браян Робсан, які быў капітанам каманды на працягу 12 гадоў (1982-1994) – 69 галоў у 339 матчах.

З поўным пералікам можна азнаёміцца па гэтай спасылцы.

Топ-10 выглядае так:

1. Бобі Чарльтан

2. Джордж Бест

3. Браян Робсан

4. Эрык Кантона

5. Дэніс Лоў

6. Уэйн Руні

7. Раян Гігз

8. Данкан Эдвардс

9. Петэр Шмейхель

10. Пол Скоўлз