Усе навіны

РПЛ: «Урал» Ганчарэнкі саступіў «Дынама» і іншыя вынікі

29 кастрычніка, 21:30

27-29 кастрычніка прайшлі матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 13-м туры РПЛ.

27 кастрычніка

«Рубін» Віталя Лісаковіча і Аляксандра Мартыновіча абыграў «Балтыку» (1:0). Лісаковіч не патрапіў у заяўку з-за траўмы. Мартыновіч выйшаў у стартавым складзе і адыграў увесь матч.

28 кастрычніка

«Крылы Саветаў» Ягора Карпіцкага гуляў унічыю з «Арэнбургам» Кірыла Пячэніна, Міхася Сівакова, Кірыла Каплёнкі і Юрыя Кавалёва (1:1). Карпіцкі правёў матч на лаўцы. З беларусаў у камандзе гасцей на полі быў толькі Сівакоў, які адгуляў матч цалкам, выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.

«Ахмат» галоўнага трэнера Міраслава Рамашчанкі саступіў «Зеніту» (1:2).

29 кастрычніка

«Урал» галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі, Ягора Філіпенкі, Дзяніса Шчарбіцкага і Уладзіслава Малькевіча прайграў маскоўскаму «Дынама» (1:2). Малькевіч выйшаў у старце і быў заменены на 75-й хвіліне, Філіпенка і Шчарбіцкі ўсю гульню правялі на лаўцы запасных.

Рэйтынг казiно

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...