Усе навіны

Эрык тэн Хаг пра дрэнную форму Рэшфарда: «Даць яму давер і магчымасць гуляць кожны матч – гэта адзіны шлях»

27 кастрычніка, 20:06

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў спад формы ў нападаючага каманды Маркуса Рэшфарда.

«Даць яму давер і магчымасць гуляць кожны матч – гэта адзіны шлях. Ён праводзіць па 90 хвілін у большасці матчаў, таму ў мяне моцная вера, што ён зноў будзе забіваць шмат галоў», – сказаў тэн Хаг перад дэрбі з «Манчэстэр Сіці».

У бягучым сезоне на ліку Рэшфарда 1 гол і 1 асіст у 9 турах АПЛ. У мінулай кампаніі ён вызначыўся 17 мячамі і 5 дзейснымі перадачамі ў чэмпіянаце.

Падрабязная статыстыка – тут.