Усе навіны

Футбольная асацыяцыя Англіі расследуе, ці не парушаў Таналі правілы ставак ужо пасля пераходу ў «Ньюкасл»

3 лістапада, 20:34

Паводле інфармацыі журналіста Крэйга Хоупа, Футбольная асацыяцыя Англіі расследуе, ці не парушаў Сандра Таналі правілы ставак ужо пасля пераходу ў «Ньюкасл».

Футбаліст нядаўна быў дыскваліфікаваны на 10 месяцаў за нелегальныя стаўкі на футбол у часы сваіх выступаў за «Мілан».

Калі апынецца, што Таналі рабіў стаўкі ўжо пасля трансферу ў ліпені, то не выключана яшчэ адна дыскваліфікацыя.

Нагадаем, што ў траўні гэтага года нападаючага «Брэнтфорда» Айвена Тоўні дыскваліфікавалі на 8 месяцаў за парушэнне правілаў ставак у перыяд з лютага 2017-га па студзень 2021-га, калі ангелец яшчэ выступаў у ніжэйшых дывізіёнах.

Ужо ў верасні на 5 месяцаў дыскваліфікавалі абаронцу «Нотынгема» Гары Тофала з-за 375 выпадкаў парушэнняў правілаў ставак, але яго адхіленне пачне дзейнічаць пасля завяршэння сезона 2024/25.