Усе навіны

Васілюк павярнуўся ў брэсцкае «Дынама»

5 лістапада, 12:26
1

Як паведамляе прэс-служба брэсцкага «Дынама», экс-гулец каманды Раман Васілюк вярнуўся ў клуб. Васілюк будзе працаваць скаўтам.

Таксама паведамляецца, што 18 лістапада Раман Васілюк згуляе ў таварыскім матчы супраць расійскага футбольнага медыяклуба «10».

Нагадаем, што раней Васілюк гуляў за брэсцкае «Дынама» ў 1995-1999, 2004, 2008-2010, 2014-2015, 2016-2018 гадах. Нападаючы завяршыў кар'еру ў 2019 годзе. На гэты момант ён зʼяўляецца рэкардсменам вышэйшай лігі па колькасці забітых галоў.