Все новости

Антон Шрамчанка: «Нельга, каб «Шахцёр» спыніў існаванне. Такая база, такая каманда»

10 лістапада, 11:50

Беларускі футбаліст Антон Шрамчанка, які гуляе за казахстанскі «Мактаарал», распавёў, што думае пра свае былыя клубы беларускага чэмпіянату.

– Сочыце за сваімі папярэднімі камандамі, «Мінскам» і «Шахцёрам»?

– Пастаянна цікаўлюся і беларускім чэмпіянатам, і сачу канкрэтна за гэтымі камандамі. Нібыта ў мінчукоў і моладзь гуляе, і невялікія заробкі, а ўсё роўна – пакуль я жыў у Казахстане, з хлопцамі перакідваліся парай словаў – фінансавыя цяжкасці ёсць да гэтага часу.

А «Шахцёр»? Розныя чуткі ходзяць, не ведаю, што з ім будзе, не валодаю інфармацыяй. Але хлопцы малайцы, дай бог, каб выканалі задачу і захавалі месца ў эліце. Аднак сышло шмат гульцоў. Ды і «Іслачы» прайгралі. Пакуль яшчэ не застрахавалі сябе ад пераходных матчаў. Але, спадзяюся, гэта пытанне часу і ўсё будзе нармальна.

Не хацелася б, каб тое, пра што пішуць у прэсе, адбылося з клубам. Такая база, такая каманда – вельмі ўсё высокага ўзроўню. І персанал, і кухня, і палі, і стадыён акуратны, і заўзятары. Нельга, каб клуб спыніў сваё існаванне, – сказаў Шрамчанка.