Усе навіны

РПЛ: «Рубін» без Лісаковіча обыграў «Сочы», «Арэнбург» Сівакова саступіў «Дынама» і іншыя вынікі

12 лістапада, 21:04
3

11-12 лістапада пройдуць матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 14-м туры РПЛ.

11 лістапада

«Крылы Саветаў» Ягора Карпіцкага абыгралі «Урал» (3:1) беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі і гульцоў Ягора Філіпенкі, Уладзіслава Малькевіча і Дзяніса Шчарбіцкага. Малькевіч правёў поўны матч, Шчарбіцкі застаўся ў запасе, Філіпенка быў заменены пасля першага тайма.

«Ахмат» беларускага трэнера Міраслава Рамашчанкі дома прайграў «Лакаматыву» (1:2).

12 лістапада

«Арэнбург» беларусаў Міхаіла Сівакова, Юрыя Кавалёва і Кірыла Капленкі саступіў «Дынама» (0:2). Сівакоў выйшаў у стартавым складзе і адыграў увесь матч. Каплёнка ўсю гульню правёў на лаўцы. Кавалёў пачаў матч на лаўцы, але выйшаў на замену на 77-й хвіліне.

«Рубін» Аляксандра Мартыновіча і Віталя Лісаковіча на выездзе абыграў «Сочы» (2:0). Лісаковіч не патрапіў у заяўку з-за траўмы. Мартыновіч увесь матч правёў на лаўцы.

Найлепшыя букмекеры

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...