Усе навіны

Антон Шрамчанка: «У Казахстан сям'ю не перавозіў – трэба было б здымаць кватэру, гэта зусім не танна»

11 лістапада, 15:50

Беларускі паўабаронца «Мактаарала» Антон Шрамчанка распавёў пра пераезд у Казахстан.

– Адаптацыя ў Казахстане праходзіла без сямʼі, ці родныя былі побач?

– Сямʼю не перавозіў, ехаў бо ўсяго на чатыры месяцы. Плюс у такім выпадку неабходна было б здымаць кватэру – гэта зусім не танна. Білеты туды-сюды купляць. Пакуль сам асвойваўся – ужо трэба было зʼяжджаць. У дзяцей тут школа, садок – вырашылі, што я там два месяцы, верасень і кастрычнік, дагуляю і прыеду дадому.

Заадно сачыў за поспехамі «Ардабасы». Мы ж жылі на базе ў Шымкенце ў адным корпусе, кожны дзень перасякаліся і з Аляксандрам Сяргеевічам Сяднёвым, і з хлопцамі, – распавёў Шрамчанка.