Усе навіны

Рудзі Гарсія: «Не так я ўяўляў сабе развітанне з неапалітанскімі заўзятарамі»

16 лістапада, 09:28

Былы галоўны трэнер «Напалі» Рудзі Гарсія развітаўся з заўзятарамі «партэнапеяў».

«Не так я ўяўляў сабе развітанне з неапалітанскімі заўзятарамі, якія падтрымлівалі мяне з самага першага дня. Ім, гульцамі і блізкім да каманды людзям – шчырая падзяка і пажаданні поспеху ў чэмпіянаце і Лізе чэмпіёнаў», – напісаў Гарсія ў сваiм інстаграме.

Французскі коуч правёў на чале «Напалі» 16 матчаў, у якіх атрымаў 8 перамог, 4 разы згуляў унічыю і пацярпеў 4 паразы. На пасадзе галоўнага трэнера каманды яго змяніў Вальтэр Мадзары.