Усе навіны

Хадасевіч пра матч з Андорай: «Арганізацыя гульні ў зборнай Беларусі ў атаку – ціхі жах»

18 лістапада, 22:02
3

Беларускі спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч пракаментаваў першы тайм матча зборнай Беларусі супраць Андоры ў рамках кваліфікацыі Еўра.

«Два моманты ў Марозава за тайм: пасля рыкашэту мяч праляцеў побач са штангай, а тут галкіпер выразна згуляў у зборнай Андоры. Пас ад Макса Эбонга – круць!

Але суха па гульні і ліку.

Арганізацыя гульні ў зборнай Беларусі ў атаку – ціхі жах, прабачце.

Другі тайм усё зменіць?

Калі прэ, тады прэ. Лапцеў зацягнуў прыгожым голам, дарэчы» – напісаў Хадасевіч.