Усе навіны
Video

Заза Джанашыя: У «Лакаматыве» мяне спецыяльна ставілі супраць Гурэнкі, каб ён мяне там «біў»

19 лістапада, 23:58

Былы нападаючы маскоўскага «Лакаматыва» і зборнай Грузіі Заза Джанашыя ўспомніў, як праходзілі трэніроўкі каманды разам з экс-капітанам зборнай Беларусі па футболе Сяргеем Гурэнкам.

– Кажуць, што вы хацелі ўвесь час у двухбаку з Гурэнка гуляць?

– Ды я супраць іх наогул не хацеў гуляць, але Юрый Паўлавіч [Сёмін] так ставіў, і яны мяне білі ўвесь час.

Я з імі біўся. Вось з Гурэнкам і Чарэўчанкам біўся.

– У прамым сэнсе біліся?

– Не, ну на поле. Яны ж мае сябры. Мы ніколі не біліся.

І самае цікавае, што супраць іх мяне ставілі спецыяльна, каб яны мяне там білі, ведаеш. Я казаў: «Можна іх прыбраць проста, калі ласка?» – успомніў Джанашыя, – успомніў Джанашыя.