Усе навіны

Матч «Белшыны» супраць мінскага «Дынама» перанесены на стадыён са штучным газонам

24 лістапада, 16:30

Матч 29-га тура вышэйшай лігі паміж «Белшынай» і мінскім «Дынама» павінен быў адбыцца 26 лістапада на стадыёне «Спартак».

Але з прычыны ўмоў надвор'я і якасці поля матч перанесены на стадыён імя Аляксандра Пракапенкі, поле на якім пакрыта штучным газонам.