Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Я лічу, што Вяргейчыка трэба прыбраць ад футбола»

28 лістапада, 21:22
3

Агент Валерый Ісаеў выказаўся пра сваё стаўленне да Юрыя Вяргейчыка па тэме лімітаў на маладых гульцоў у беларускім футболе.

«Людзі з футбольнай супольнасці кажуць, што трэба адмяніць ліміты, а ён [Вяргейчык] працягвае сваю лінію.

Тое, што кажа Вяргейчык, гэта вельмі добра. Мы разумеем, што ён начудзіў, мякка кажучы. Бо ўсе ідэі, звязаныя з рэформамі, зыходзілі толькі ад яго. Усе кадравыя прызначэнні адбываліся толькі праз яго.

Гэта значыць за спартовы складнік працы федэрацыі, у той перыяд працы, калі быў развалены чэмпіянат, зваліўся ўзровень нацыянальнай зборнай, зваліўся ўзровень моладзевай зборнай гульні, не футбалістаў. Пры ім яны паказалі жудасны, самы кепскі вынік за ўвесь час існавання незалежнага футбола ў Беларусі.

Я думаў, што, напэўна, будзе па-іншаму, калі ён прыйдзе. Але ён зноў за гэты ліміт выступае.

Таму я лічу тое, што яго трэба проста прыбраць ад футбола, гэтага чалавека. Ён ужо паказаў свой патэнцыял. Мы бачым вынікі яго працы», – сказаў Ісаеў.