Усе навіны

Антон Пуціла: «Пасля матчу з «Белшынай» прыйшло палягчэнне»

3 снежня, 10:12
10

Паўабаронца мінскага «Дынама» Антон Пуціла падзяліўся ўражаннямі пра чэмпіёнскі матч з «Белшынай», пракаментаваў, як для яго склаўся сезон, распавёў пра чэмпіёнства ў 2004-м і адказаў на пытанне пра сваю будучыню ў футболе.

– Што прыйшло ў галаву адразу пасля заканчэння сустрэчы з «Белшынай»?

– Асноўнае пачуццё – палягчэнне. Прычым глабальнае. Калі 19 гадоў застаешся без чэмпіёнства, калі марыш пра тытул, прыкладаеш вялізныя намаганні, то пасля рашэння задачы рэальна груз падае з плячэй.

У такіх клубах, як мiнскае «Дынама», выступаць вельмі складана. Вялікія адказнасць, ціск, ёсць толькі адна мэта – золата. Можна за месяц тройчы перамагчы, у адным паядынку разысціся нічыёй – і гэта ўжо нагода для незадаволенасці.

– Для «Дынама» сезон выдаўся паспяховым. А для цябе?

– Заўсёды з'яўляўся прыхільнікам меркавання, што калі каманда дабілася жаданага, то кожны футбаліст можа запісаць сабе год у безумоўны плюс. А калі казаць пра сябе, то, натуральна, хацелася б больш гуляць, часцей набіраць ачкі па сістэме «гол плюс пас».

У любым выпадку, я імкнуўся прыносіць максімум карысці, у тым ліку ў падрыхтоўчым працэсе.

– Да мінулай нядзелі «Дынама» не заваёўвала трафеяў на працягу 19 гадоў. «Залаты» 2004-ты памятаеш дэталёва?

– Вядома. Мой дэбют за каманду, выхад на поле ў еўракубках – першыя крокі ў дарослым футболе аддрукоўваюцца на падкорцы. Трэніроўкі, назіранні за дасведчанымі майстрамі – што і як робяць, весялосць ад поспехаў. Падобнае ніколі не забудзецца.

– Ці ёсць пэўнасць з тым, у якой якасці сустрэнеш наступны год?

– Хочацца завяршыць сезон, адпачыць, а ўжо потым думаць – ці то працягваць выступленні, ці то вешаць буцы на цвік. На дадзены момант адказу не дам. Напэўна, было бы сімвалічна ў першы і апошні сезоны карʼеры стаць чэмпіёнам у шэрагах роднага клуба. Яшчэ ёсць час паразважаць, усё ўзважыць – і прыняць рашэнне, – сказаў Пуціла.