Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка: «Узровень футбола ў Беларусі значна ніжэйшы, сто адсоткаў. Ніводная каманда не ўзмацніла б РПЛ»

4 снежня, 18:04
7

Экс-трэнер брэсцскага «Дынама» Марцэл Лічка, які цяпер трэніруе маскоўскае «Дынама» параўнаў узровень чэмпіянату Беларусі і Расіі.

«Каб клубы з Беларусі далучыліся да РПЛ, гэта трэба правільна рэгламентаваць. Трэба, каб у іх былі гатовыя стадыёны і палі. На сённяшні дзень паміж Беларускім і расійскім футболам вялікая розніца. Узровень футбола ў Беларусі значна ніжэйшы, сто адсоткаў. Ніводная каманда не ўзмацніла б РПЛ. Любы беларускі клуб, які хоча далучыцца да РПЛ, павінен купіць шмат футбалістаў», – сказаў Лічка.

Паказаць яшчэ 7